Анатоль Лябедзька звярнуўся ў суд Цэнтральнага раёна Мінска з судовым пазовам да Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства юстыцыі.

Палітык патрабуе прыцягнуць да адказнасці вінаватых у парушэнні яго канстытуцыйнага права на свабоду перамяшчэння.

«Наколькі я ведаю, пакуль што дзеянне Канстытуцыі ў Беларусі не прыпынена», — адзначыў Анатоль Лябедзька. А з гэтага вынікае, што напісанае там, павінна выконвацца на практыцы. І за свае правы трэба змагацца, выкарыстоўваючы усе магчымасці, нават гэты выродлівы суд», — паведамляе сайт АГП.

Нагадаем, што Анатоля Лябедзьку не выпусцілі з Беларусі 7 сакавіка.
На памежным пераходзе «Каменны Лог» яму адмоўлена ў выездзе з краіны на той падставе, што яму забаронены выезд з Беларусі. У Літву Лябедзька выехаў праз Расію, а затым вярнуўся ў Беларусь.

20 сакавіка ён атрымаў тлумачэнні ў Аддзеле грамадзянства і міграцыі Цэнтральнага раёна Мінска.

Палітыку выдалі даведку, паводле якой у яго існуюць часовыя абмежаванні на выезд з тэрыторыі Беларусі.
Гэтыя абмежаванні накладзеныя ў адпаведнасці з лістом Мінюста ад 5 сакавіка на падставе інфармацыі, што Лябедзька «ўхіляецца ад абавязанняў, накладзеных на яго судом». У даведцы, аднак, не было сказана, якія канкрэтна абавязанні маюцца на ўвазе і якім судом яны накладаліся.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?