Беларускія студэнты ў Кракаве (Кола студэнтаў беларускіх) зладзілі акцыю на Галоўным рынку 25 сакавіка.

У Варшаве мясцовыя беларусы сустрэліся каля Ронда Вашангтона, адкуль калона з сарака чалавек з бел-чырвона-белымі сцягамі, накіравалася шэсцем да дошкі ў памяць генерала войска Беларускай Народнай Рэспублікі Булак-Балаховіча.

У Беластоку галоўнае мерапрыемства прайшло ў Ваяводскім асяродку анімацыі культуры «Сподкі». У праграме святкавання былі музычныя выступы дзяцей і моладзі з Бельска Падляшскага ды Беластока. Удзельнікі мерапрыемства пабачылі рэпартажы Міколы Ваўранюка пра выбары 2010 года ды дакументальны фільм пра Алеся Бяляцкага. Прачытанае было таксама пасланне ад Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы.

Канцэрт у Беластоку, Радыё Рацыя

Канцэрт у Беластоку, Радыё Рацыя

 Сімвалічная акцыя пратэсту беларускіх студэнтаў у Кракаве.

Сімвалічная акцыя пратэсту беларускіх студэнтаў у Кракаве.

 Акцыя беларусаў у Варшаве, collaboration.org.ua

Акцыя беларусаў у Варшаве, collaboration.org.ua

 Акцыя беларусаў у Варшаве, collaboration.org.ua

Акцыя беларусаў у Варшаве, collaboration.org.ua

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0