Афіцыйная частка імпрэзы ў Брукліне.

Афіцыйная частка імпрэзы ў Брукліне.

 Урачыстасць у Нью-Брансвіку.

Урачыстасць у Нью-Брансвіку.

Беларуская грамада ў Нью-Ёрку адзначала 94-я ўгодкі абвяшчэння незалежнасці БНР у грамадскім цэнтры пры Кафедральным саборы БАПЦ св. Кірылы Тураўскага на Атлантык-авеню ў Брукліне.

Раніцай у царкве адбылася багаслужба і малебен за Беларусь, потым быў зачытаны Зварот старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы, выступілі намеснік старшыні Рады БНР Вячка Станкевіч, старшыня Галоўнай управы Беларуска-амерыканскага задзіночання Ганна Сурмач і старшыня Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Зянон Пазняк, а таксама Валянціна Трыгубовіч. Затым прайшла канцэртная частка імпрэзы.

Адзначэнне Дня Волі 25 сакавіка таксама адбылося і ў Нью-Брансвіку (Нью-Джэрсі) у форме ўрачыстага прыёму. У гатэлі Hyatt Regency адбыўся святочны банкет, выступілі ансамбль сям’і Казакоў, Сяржук Сокалаў-Воюш, а таксама Лявон Вольскі з Беларусі.

На імпрэзу сабраліся агулам блізу ста чалавек. Было шмат студэнтаў. Бальшыня прысутных была ў нацыянальных вышытых кашулях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?