15 сакавіка на прапанову балгарскага дэпутата Крысціяна Вігеніна Еўрапарламент адклаў галасаванне па праекце рэзалюцыі аб сітуацыі ў Беларусі на наступнае пасяджэнне.

Галоўнай прычынай пераносу галасавання па рэзалюцыі было тое, што ў Брусэлі атрымалі сігналы з Беларусі пра тое, што афіцыйны Мінск гатовы на некаторыя пазітыўныя крокі. На думку Вігеніна, гэта можа быць вызваленне палітвязняў і запрашэнне паслам ЕС вярнуцца ў Мінск.

У праекце рэзалюцыі па Беларусі гаворыцца, што Еўрапарламент:

1. Працягвае рашуча асуджаць пагаршэнне сітуацыі ў галіне правоў чалавека і асноўных свабодаў, у спалучэнні з адсутнасцю глыбокіх дэмакратычных і эканамічных рэформаў у Беларусі, і будзе далей выступаць супраць ціску на праціўнікаў рэжыму ў Мінску;

2. Асуджае бесперапынны пераслед абаронцаў правоў чалавека і прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі, а таксама актывістаў грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ ў Беларусі па палітычных матывах;

3. Патрабуе безумоўнага і неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных вязняў, нагадвае, што не можа быць ніякага прагрэсу ў дыялогу паміж ЕС і Беларуссю без прагрэсу ў галіне дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона ў Беларусі; і пакуль не будуць безумоўна вызваленыя і цалкам рэабілітаваныя ўсе палітычныя вязьні, у тым ліку праваабаронца Алесь Бяляцкі, два экс-кандыдаты ў прэзідэнты Мікола Статкевіч і Андрэй Саннікаў, кіраўнікі прэзідэнцкай кампаніі дэмакратычных кандыдатаў ад апазіцыі Павел Севярынец і Зміцер Бандарэнка, а таксама палітвязень Сяргей Каваленка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?