Па ўдакладненай інфармацыі, арганізатары Дня Волі павінны заплаціць розных гарадскім службам Мінска каля пяці мільёнаў рублёў, а не 12 млн., як меркавалася раней.
Пра гэта паведаміў прадстаўнік аргкамітэта па правядзенні акцыі Віктар Івашкевіч.

«Справа ў тым, што

мы спачатку не заключылі дамову з прадпрыемствам «Зелянбуд». Зараз заключаць яго няма сэнсу, бо мы самі ўсё прыбралі за сабой. Таму грошы ўдалося ашчадзіць.
Акрамя таго, некаторыя службы выставілі крыху меншыя рахункі, чым прыблізная сума, пра якую гаварылася раней «, — сказаў ён.

Івашкевіч паведаміў, што адбылося пасяджэнне аргкамітэта па святкаванні Дня Волі. «Мы падзялілі ўсе выдаткі на колькасць удзельнікаў аргкамітэта, выйшла не так ужо шмат», — сказаў ён.

У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам арганізатары вулічнай акцыі павінны аплаціць паслугі па ахове грамадскага парадку, а таксама выдаткі, звязаныя з медыцынскім абслугоўваннем і ўборкай тэрыторыі.
Рашэнне аб суме паслуг і выдаткаў прымаюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, на тэрыторыі якіх праводзілася масавае мерапрыемства.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?