Нагадаем, футбольны клуб уключаны ў спіс арганізацый, супраць якіх Еўрасаюз 23 сакавіка ўвёў эканамічныя санкцыі. Ён фігуруе сярод 18 кампаній, дачыненне да якіх мае бізнесмен Юрый Чыж, старшыня назіральнага савета «Дынама».

«Зараз вельмі складана хоць неяк пракаментаваць гэтыя санкцыі, бо незразумела, у якой форме і як яны будуць працаваць менавіта ў дачыненні да футбольнага клуба.
Мы звярнуліся ў беларускую федэрацыю футбола з просьбай атрымаць хоць нейкія тлумачэнні ад УЕФА наконт гэтых санкцый. Няхай нам хаця б растлумачаць, што нам зараз можна, а што нельга. Так што давайце дачакаемся адказу з УЕФА», — адзначылі ў прэс-службе ФК «Дынама-Мінск».

Акрамя футбольнага клуба санкцыі таксама ўведзены супраць наступных кампаній, дачыненне да якіх мае Юрый Чыж: «Трайпл», «НафтаХімТрэйдынг», Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў, «Трайпл-Тэхна», «Прастормаркет», «Ракаўскi бровар», «Аскаргатэрмінал», «ТрайплМеталТрэйд», «Варыянт», «Трайпл-дэкор», «Кварцмелпрам», «Альтэрсалюшнс», «Акватрайпл», ГСАК «Лагойск», «Трайпл-Агра», «Трайплфарм», «Трафл-Вялес».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?