Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета рыхтуе шэраг пастановак беларускіх аўтараў. Пра гэта паведаміў першы намеснік генеральнага дырэктара тэатра Уладзімір Рылатка 26 сакавіка на
Паводле яго слоў,
наступны сезон тэатр пачне пастаноўкай оперы беларускага кампазітара Дзмітрыя Смольскага паводле лібрэта Уладзіміра Караткевіча «Сівая легенда». У канцы сезона плануецца паказаць беларускі балет «Князь Вітаўт»,музыка Вячаслава Кузняцова, лібрэта Аляксея Дударава.
Рылатка таксама паведаміў, што над музыкай да новага балета працуе беларускі кампазітар Алег Хадоска, музыку да оперы таксама піша беларускі кампазітар Сяргей Картэс.
«Нацыянальны тэатр адказны за нацыянальную ідэалогію, ён павінен фарміраваць нацыянальны дух.Ён павінен супрацоўнічаць з нацыянальнымі драматургамі, кампазітарамі, выводзіць на сцэну беларускую гісторыю, герояў», — падкрэсліў прадстаўнік Вялікага тэатра оперы і балета.
Паводле яго слоў, шмат прапаноў ад беларускіх кампазітараў таксама паступае напісаць музычны спектакль для дзяцей. «Зараз патрэбны дзіцячы рэпертуар», — сказаў Рылатка.