Большасць ВНУ з верасня пяройдуць на чатырохгадовы тэрмін навучання 38
Аб гэтым паведаміў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч.
У мінулым годзе Лукашэнка паставіў задачу прааналізаваць гэтак званы сацыяльна-гуманітарны блок і выключыць дубляванне прадметаў школьнай і універсітэцкай праграмаў. Зараз ідзе актыўная работа па «аптымізацыі» двухступенчатай сістэмы вышэйшай адукацыі. Будзе ўдасканалены змест адукацыйных праграм як 1-й, так і 2-й ступеняў так, каб скараціць тэрмін навучання на 1-й прыступкі да 4 гадоў і ўзмацніць магістратуру. Пры гэтым абедзве праграмы будуць больш практакыарыентаваныя, — кажа Маскевіч.
Новая канцэпцыя выкладання сацыяльна-гуманітарнага блока ўжо прынята. Яна прадугледжвае памяншэнне колькасці аўдыторных гадзін, павелічэнне самастойнай працы студэнтаў, выключэнне дублявання дысцыплін, якія праходзяць у агульнаадукацыйных установах.
Усе рэкамендацыі да канцэпцыі ўжо падрыхтаваны, з верасня 2012 г. большасць ВНУ краіны пяройдуць на новую сістэму.