Палітвязьні Мікола Статкевіч і Павал Севярынец, пакараныя абмежаваньнем волі за арганізацыю вулічных дэманстрацый пратэсту супраць фальсыфікацый вынікаў выбараў і рэфэрэндуму 2004 году, прынялі сумесны зварот да кіраўнікоў лідэраў дэмакратычных апазыцыйных партый і рухаў.

У сваім звароце Павал Севярынец і Мікола Статкевіч, якія зьяўляюцца каардынатарамі «Эўрапейскай кааліцыі», нагадваюць дэмакратычным лідэрам, што у лістападзе 2004 году было прынятае пагадненьне аб тым, што лідэры розных апазыцыйных партый зьяўляюцца партнэрамі ў барацьбе за дэмакратыю і не крытыкуюць адзін аднаго ў СМІ. Палітыкі заклікаюць спыніць кампанію крытыкі адзін аднаго ў СМІ, таксама спыніць дробныя спрэчкі і аб’яднацца напярэдадні маючых адбыцца ўвесну акцый апазыцыі.

Паводле Паўла Севярынца і Міколы Статкевіча, тое, што адбываецца апошнім часам, сьведчыць аб тым, што ў аб’яднай дэмакратычнай апазыцыі намеціўся раскол, а ён будзе аслабляць дэмакратычныя сілы.

Любоў Лунёва, Радыё Свабода

Фота photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0