Грамадства22

МУС: Пашырэння спіса невыязных па палітычных матывах не было

Cпіс грамадзян Беларусі, якім абмежаваны выезд з краіны, не пашыраўся, заявіў намеснік начальніка дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Юрый Лянчэўскі 27 сакавіка падчас прамой тэлефоннай лініі, адказваючы на пытанне агенцтва Інтэрфакс-Захад.

«Законам пра ўезд-выезд ўсе падставы выразна прапісаны, выразна прапісана, каму можа быць абмежаваны выезд. Ніякага пашырэння ў сувязі з новымі палітычнымі і іншымі матывамі не было», — сказаў ён.

Лянчэўскі таксама заявіў, што паведамленні грамадзянам, якім забаронены выезд з краіны, не накіроўваюцца. «Грамадзяне маюць права звярнуцца ў нашы падраздзяленні. На дзень звароту яму могуць даць даведку, ёсць на яго інфармацыя ў базе даных ці не. Але гэта не з’яўляецца індульгенцыяй, каб перасекчы мяжу. Пакуль чалавек дасягае мяжы, звесткі могуць паступіць, а пагранічнікі кіруюцца выключна электронным банкам даных, а не даведкамі», — растлумачыў чыноўнік дэпартамента.

Адказваючы на пытанне, ці магчыма памылковае ўнясенне ў банк даных, напрыклад, 40-гадовых грамадзян, якія нібыта ўхіляюцца ад прызыву, Лянчэўскі прызнаў: «бывае чалавечы фактар, калі памылкова ўнеслі звесткі». «Непрыемна, вядома, людзі нясуць маральны і матэрыяльны ўрон. Гэта індывідуальныя выпадкі, досыць рэдкія. Мы разбіраемся па кожным канкрэтным выпадку», — запэўніў намеснік начальніка дэпартамента.

Нагадаем, з пачатку сакавіка адмову ў выездзе за мяжу атрымалі апазіцыйныя палітыкі Анатоль Лябедзька, Віктар Карняенка, Сяргей Калякін, Валерый Ухналёў, Вінцук Вячорка, Лёў Марголін і Станіслаў Шушкевіч, праваабаронцы Валянцін Стэфановіч, Алег Гулак, Гары Паганяйла, Алег Волчак і Андрэй Бандарэнка, журналісты Жанна Літвіна, Міхаіл Янчук і Андрэй Дынько.

Ва ўпраўленнях па грамадзянстве і міграцыі па месцы жыхарства ім у якасці прычын адмовы на выезд за мяжу называлі нез’яўленне ў ваенкамат з нагоды прызыву ў армію (пры тым, што прызыўны ўзрост гэтых грамадзян даўно мінуў), а таксама нейкія прад’яўленыя ім грамадзянскія іскі, пра якія самі яны нічога не ведалі.

Варта таксама адзначыць, што 1 сакавіка начальнік упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Генпракуратуры Беларусі Павел Радзівонаў заявіў журналістам: апазіцыянерам, якія заклікаюць да санкцый у дачыненні да Беларусі, можа быць абмежаваны выезд за мяжу. 12 сакавіка той жа Радзівонаў публічна сцвярджаў: у Генпракуратуры няма інфармацыі аб уключэнні прадстаўнікоў апазіцыі ў спіс невыязных.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі53

Меркаванніабмяркоўвайце!53

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі

Усе навіны →
Усе навіны

Тры фактары, чаму Трампу цікавы Лукашэнка. Меркаванне Шрайбмана20

Расіяне атакавалі дронамі Ізмаільскі раён Адэскай вобласці — узнік моцны пажар

«Паражэнне польскай дыпламатыі». Адсутнасць палякаў у Вашынгтоне прывяла да палітычнага скандалу ў Варшаве30

Z-ваенкар Сцешын ледзь не страціў зрок — у яго ў рагавіцы выявілі амёб, што з’ядаюць вочы5

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?7

«Па сутнасці, гэта гандаль людзьмі». Колькі каштуюць паслугі інвалідаў на беларуска-польскай мяжы2

«Чужы: Зямля» — крытыкі расхвальваюць новы серыял па культавай кінафраншызе. А што насамрэч?4

Падводны дрон падпарадкаваўся аператару па адлегласці 16 тысяч кіламетраў2

Што вядома пра крылатую ракету «Фламінга». Ці дастане яна да Масквы і вытворчасцяў шахедаў?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі53

Меркаванніабмяркоўвайце!53

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць