24 сакавіка пайшоў з жыцця заснавальнік беларускай стылістыкі, таленавіты журналіст, дбайны даследчык роднай мовы, просты і шчыры ў адносінах, цалкам аддадзены навуковай справе чалавек, хто прысвяціў сваё жыццё Бацькаўшчыне, аддаў сваё сэрца людзям — студэнтам, калегам, родным…
Міхась Яўгенавіч Цікоцкі нарадзіўся 20 лютага 1922 г. у Бабруйску. У 1933 г. сям’я пераехала ў Мінск, дзе ў 1941 г. ён закончыў сярэднюю школу. Восенню 1943 г. М. Цікоцкі ў складзе супрацьтанкавага батальёна пайшоў на фронт, ваяваў на
Пасля дэмабілізацыі ў 1946 г.
З 1953 г.
Сотні журналістаў удзячны Настаўніку за добразычлівасць, чуласць, розум, высакароднасць і прафесарскую інтэлігентнасць, вытрымку і талерантнасць. Дзе ёсць газета, часопіс, рэдакцыя, там б’ецца Ваша, Міхась Яўгенавіч, сэрца, рэхам аддаюцца Вашы словы.
У жалобе схіляем галовы…
Пахаванне адбудзецца на Усходніх (Маскоўскіх) могілках 1 красавіка 2012 г. у 14.00.
Супрацоўнікі Інстытута журналістыкі БДУ.
«Кожнае слова павінна быць асэнсавана», — вучыў Міхась Яўгенавіч будучых журналістаў. Ён ставіўся да слова так, быццам бы яно было перлінай, здабытай з глыбінь акіяна жыцця. Для таго, каб перліна жыла і радавала сваёй
Журналісцкая праца павінна быць ювелірнай, каб словы, якія складваюцца ў сказы, давалі адчуванне гармоніі, у якой абавязкова быў бы заключаны пэўны сэнс. Міхаіл Яўгенавіч сам быў выдатным ювелірам слова: яго беларуская мова была абсалютна жывой і натуральнай, так што ты, адчуўшы сваю недасканаласць, лепш бачыў і імкнуўся выпраўляць свае памылкі. Сам па жыцці добры чалавек, ён умеў укласці спагаду ў словы, з якімі звяртаўся да студэнтаў. Навука прафесара Цікоцкага суправаджае па жыцці некалькі пакаленняў беларускіх журналістаў. За доўгае і вельмі плённае выкладчыцкае жыццё ён меў шмат вучняў, якія заўсёды з гонарам гавораць пра тое, у каго ім выпала набірацца майстэрства працы са словам. Вучні Міхася Яўгенавіча сёння працуюць і ў нашай газеце — і штодня сведчаць пра жыццёвасць, запатрабаванасць і высакародную прыгажосць беларускага слова, нібыта той перліны, якая выспела ў глыбінях часу.
Дзякуй, Настаўнік!..