Прадстаўнік спецыяльнага пасланца ААН і Лігі арабскіх дзяржаў Кофі Анана паведаміў, што Сірыя ўхваліла яго план спынення гвалту ў краіне.

План складаецца з шасці пунктаў. У іх ліку вывад урадавых войскаў з апазіцыйных гарадоў і шырокі доступ да пацярпелых для аказання гуманітарнай дапамогі.

Поспех плана, падкрэсліў прадстаўнік Кофі Анана, залежыць ад таго, як дакладна яго будуць трымацца абодва бакі. Папярэдняя спроба спыніць гвалт, зробленая Лігай арабскіх дзяржаў, пацярпела фіяска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?