Да 2015 года ў Беларусі забяспечанасць насельніцтва лекамі айчыннай вытворчасці плануецца давесці да 50% у грашовым выражэнні.
Пра гэта паведаміў 27 сакавіка ў Мінску журналістам міністр аховы здароўя Васіль Жарко.
Зараз забяспечанасць насельніцтва лекамі ўласнай вытворчасці ў грашовым выражэнні складае прыблізна 30%, ва ўпакоўках — 59%.

«Нашы лекі не горшыя за імпартныя. Усе нашы даследаванні паказваюць, што, па-першае, яны больш даступныя па цане, а па якасці ідэнтычныя замежным аналагам», — сказаў Жарко.

Міністр нагадаў, што ў лістападзе 2011 года пачаў працаваць дэпартамент фармацэўтычнай прамысловасці Міністэрства аховы здароўя. Асноўнай мэтай дзейнасці гэтай структуры з’яўляецца забеспячэнне насельніцтва даступнымі лекамі айчыннай вытворчасці, а таксама каардынацыя дзейнасці ў галіне распрацоўкі і вытворчасці фармпрадукцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?