Адна з самых сур'ёзных аварый адбылася сёння пад Мазыром. Там мікрааўтобус, у якім знаходзіліся супрацоўнікі Міністэрства надзвычайных сітуацый, апынуўся на паласе сустрэчнага руху. На поўнай хуткасці ў яго ўрэзаўся МАЗ з паўпрычэпам.

Двое інспектараў Дзяржпажарнагляду памерлі на месцы здарэння, чацвёра з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны, яшчэ ў двух -- лёгкія траўмы.

У МНС пацвердзілі, што гэта быў аўтамабіль Ford Transit. Паводле інфармацыі прэс-цэнтра, мікрааўтобус, у якім знаходзіліся восем чалавек, рухаўся па службовым заданні (не на пажар).

У прэс-службе УДАІ МУС паведамілі папярэднюю версію таго, што здарылася: аўтамабіль МНС ехаў на нафтаперапрацоўчы завод, яго занесла і бокам выкінула на паласу сустрэчнага руху, дзе рухаўся МАЗ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?