Партыя Беларуская хрысціянская дэмакратыя звяртаецца ў Вярхоўны суд. Яны паспрабуюць абскардзіць рашэнне Міністэрства юстыцыі аб нерэгістрацыі.

На думку лідараў БХД, Мінюст у некалькіх выпадках неабгрунтавана прыдзіраўся да пададзеных дакументаў. Напрыклад, у Антона Вусовіча ў пашпарце няма імя па бацьку. А ў Міністэрстве палічылі, што яго проста не падалі.

Былы лідар «Маладога фронта» Зміцер Хведарук заўсёды падпісваецца ў дакументах выразам «Жыве Беларусь». Улады палічылі ж, што гэта не подпіс, а звычайны сказ.
Паводле словаў сакратара партыі Дзяніса Садоўскага, скаргу БХД на рашэнне Мінюсту змяшчаецца на 10 аркушах. «Мы будзем гэтыя факты ў судзе падаваць і даказваць сваю правату. Усім зразумела, што нерэгістрацыя БХД — гэта палітычнае рашэнне. Але праз суд мы хочам паказаць усім, што значыць праверка Мінюста і на падставе чаго ён прымае рашэнні», — падкрэсліў Дзяніс Садоўскі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?