Рэфэрэндум ініцыявалі салігорскія прадпрымальнікі, якія жадаюць абмеркаваць мэтазгоднасьць пабудовы ў горадзе Лядовага палацу. Будучы спартовы аб’ект маюць пабудаваць на месцы гарадзкога рынку ў цэнтры места.

Прадпрымальнікі падалі дакумэнты ў райвыканкам для рэгістрацыі ініцыятыўнае групы па зборы подпісаў жыхароў Салігорску і раёну па пытаньні будаўніцтва лядовага палацу. Дакумэнты мусяць разгледзець на працягу месяцу. У выпадку рэгістрацыі ніцыятыўная група на цягам двух месяцаў будзе зьбіраць подпісы супраць будаўніцтва лядовага палаца. Рэфэрэндум будзе праведзены ў выпадку, калі больш за 10 працэнтаў салігорцаў, што маюць права голасу, паставяць свае подпісы.

На магчымым рэфэрэндуме ў жыхароў гораду запытаюцца таксама, ці згодныя яны з тым, каб фінансаваньне будаўніцтва зьдзяйсьнялася за кошт мясцовага бюджэту. Паводле плянаў мясцовых уладаў 2/3 сродкаў на будаўніцтва палацу будзе выдаткавана зь мясцовага бюджэту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?