Будынак на паштоўцы міжваеннага часу.
Падчас рамонту будынка пошты ў цэнтры Глыбокага змяняюць выгляд фасаду.
Будаўнікі ўстаўляюць новыя вокны, меншыя за старыя. Частку аконных праёмаў закладаюць цэглай. Вокны - з пластыкавымі, а не драўлянымі рамамі.
Будынак быў узведзены у стылі мадэрн у першыя дзесяцігоддзі ХХ стагоддзя. У 1930-я быў перабудаваны - над аднапавярховай прыбудовай надбудаваны другі паверх, і зняты балкон над уваходам, які перастаў быць сіметрычным. Камяніца знаходзіцца на вуліцы Замкавай (Леніна), якая злучае два гістарычныя цэнтры Глыбокага.
Верагодна, перабудова пошты звязаная з падрыхтоўкай да Дня беларускага пісьменства, які плануецца правесці ў Глыбокім у верасні.
Камяніца не знаходзіцца ў дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў, і законы аб ахове спадчыны на яе не распаўсюджваюцца.