Еўрапарламентар ад Літвы Юстас Палецкіс мяркуе, што рэзалюцыя, галасаванне па якой было адкладзена з 15 сакавіка, будзе прынятая з некаторымі дапаўненнямі:

«У прынцыпе, тое што падрыхтавана ў Страсбуры, мяняцца не будзе. Дадасца толькі рэакцыя на выкананне смяротнага прысуду Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву. Будзе асуджацца і гэты прысуд, і тое, што Беларусь прымяняе смяротную кару. Таксама будзе рэакцыя на тое, што апазіцыянераў затрымліваюць на мяжы. Таму, калі раней была надзея нешта палепшыць, то цяпер мы бачым, што нічога не атрымалася. Відаць, рэзалюцыя будзе даволі жорсткай».

Паводле Палецкіса, надзеі еўрапейцаў не спраўдзіліся. Ён пракаментаваў затрыманне Анатоля Лябедзькі, Сяргея Калякіна і Аляксандра Атрошчанкава:

«Ну што ж, гэта эскалацыя. Гэта разыходзіцца з нашымі прагнозамі.
І мы, фракцыя сацыялістаў і дэмакратаў, спадзяваліся, на нейкае пераадоленне крызісу. Відаць, гэтага не будзе у блізкай будучыні. І гэта, канечне, кепскі сігнал перад выбарамі. І ўсё ж хочацца спадзявацца, што калі не адразу, то праз некаторы час будуць спробы вяртання да дыялогу. Цяпер ён практычна немагчымы. Тут былі прапановы паслаць у Мінск дэлегацыю парламента альбо нашай дэлегацыі па дачыненнях з Беларуссю. Але ў гэтай абстаноўцы гэта не атрымліваецца, канечне».
Што да вяртання паслоў краін ЕС у Мінск, Палецкіс сказаў, што гэтае пытанне адкладваецца на няпэўны час:
«Была надзея, што будзе вяртанне і нармалізацыя, але цяпер адкладваецца». Парламентар мяркуе, што беларускія паслы таксама вернуцца з еўрапейскіх краінаў у Беларусь. «Наколькі мне вядома, такая рэкамендацыя ўжо зроблена», — сказаў Палецкіс.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?