З моладзевым лідарам Змітром Дашкевічам у калоніі горада Глыбокае сустрэлася адвакат. У калонію разам з адвакатам прыехала і намесніца старшыні зарэгістраванага ў Чэхіі «Малафога фронту» Наста Палажанка.

Па яе словах, Дашкевіч працягвае знаходзіцца ў штрафным ізалятары, куды яго кінулі без тлумачэнняў. У камеры з ім утрымліваецца яшчэ 6 чалавек.

«Яны ўжо нават не тлумачаць, 30 сутак і ўсё. Больш жорстка прэсаваць адкрыта ў турме, чым у ШІЗА, я думаю немагчыма. Недзе праз тыдзень скончваецца гэты 30-ці суткавы тэрмін, не факт, што ён выйдзе, але мы на гэта спадзяемся», — кажа Наста Палажанка.

Па словах Насты Палажанкі, сустрэча Дашкевіча з адвакатам працягвалася каля 40 хвілін. Размова ішла аб некаторых юрыдычных пытаннях справы Дашкевіча. На іншыя тэмы размаўляць нельга пад пагрозай прыпынення сустрэчы.

Размова з адвакатам праходзіла праз шкло і ў прысутнасці супрацоўнікаў калоніі. Хаця закон прадугледжвае магчымасць канфідэнцыйных сустрэч у асобным памяшканні.

Па словах Насты Палажанкі, нягледзячы на цяжкія ўмовы, настрой Змітра Дашкевіча нармальны, у парадку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?