У Пскове плануюць паставіць помнік літоўска-беларускаму князю Даўмонту, паведамляе delfi са спасылкай на Пскоўскую стужку навін.

Гэта прапанова абмяркоўваецца не ўпершыню і выклікае шырокі грамадскі інтарэс. Члены мясцовай грамадскай камісіі па ўпарадкаванні назваў вуліц у Пскове падтрымалі ідэю ўстаноўкі манумента.

На думку членаў камісіі, было б сімвалічна прыняць рашэнне аб устаноўцы манумента князю Даўмонту ў Пскове менавіта ў 2012 годзе, калі адзначаецца 1150-годдзе рускай дзяржаўнасці. Аднак рэальнае ўвасабленне гэтай задумы павінна адбыцца праз 5 гадоў і быць прымеркавана да яшчэ адной юбілейнай даты — 750-годдзя прыходу князя Даўмонта ў Пскоўскую зямлю.

***

Даўмонт (у хрышчэнні Цімафей, быў кананізаваны) паходзіў з Нальшанаў (паўночны захад Беларусі). Кажуць, што вялікі князь Міндоўг увёў у яго жонку, за што Даўмонт жорстка адмомсціў Міндоўгу, а потым мусіў ратавацца ўцёкамі ў Пскоў, якім ён кіраваў з 1266 па 1299 гады. Пры Даўмонце Пскоў здабыў фактычную незалежнасць ад Ноўгарада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0