Свет

ЗША спыняюць дапамогу КНДР

Гэта рашэнне было прынята, пасля таго як Пхеньян абвясціў пра планы запуску новай ракеты, што, па думку ЗША, парушае дамоўленасці паміж дзвюма краінамі, дасягнутыя ў лютым.

Першыя паведамленні аб прыпыненні праграмы харчовай дапамогі з’явіліся ў аўторак. У сераду іх пацвердзіў прадстаўнік Пентагона Пітэр Лавой. Паводле яго слоў, паўночнакарэйскія ўлады парушылі мараторый на выпрабаванне ракет, таму ім нельга даверыць размеркаванне харчовай дапамогі.

Згодна з дамовай, падпісанай у лютым, Пхеньян згадзіўся ў абмен на харчовую дапамогу з ЗША часткова замарозіць сваю ядзерную праграму, а таксама ўвесці мараторый на ракетныя выпрабаванні.

ЗША спынілі пастаўкі прадуктаў у Паўночную Карэю ў 2009 г., аднак у пачатку сакавіка амерыканская дэлегацыя накіравалася ў Кітай, які з’яўляецца саюзнікам КНДР, каб абмеркаваць дэталі аднаўлення праграмы дапамогі.

На працягу ўжо амаль двух дзесяцігоддзяў Паўночная Карэя адчувае сур’ёзны недахоп харчавання і, каб пракарміць сваіх грамадзян, звяртаецца па дапамогу сусветнай супольнасці.

Запланаваная дапамога з боку ЗША — 240 тысяч тон харчавання — прызначалася дзецям і цяжарным жанчынам.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы75

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ23

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу1

Пракуратура Польшчы пачала папярэдняе следства па справе аб візах PBH. Іх атрымлівалі ў асноўным беларускія айцішнікі8

Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх29

Найлепшы сярод падобных. Дзе можна знайсці копіі Мінскага планетарыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць