Павел Белы закідвае шайбу камандзе Мінскай вобласці, sportclub.by

Павел Белы закідвае шайбу камандзе Мінскай вобласці, sportclub.by

Павел Белы ўвесь у барацьбе, sportclub.by

Павел Белы ўвесь у барацьбе, sportclub.by

Інфармацыя пра арышт нападаючага прэзідэнцкага хакейнага клуба Паўла Белага (12 шайбаў, 11 перадачаў) афіцыйна пакуль не пацвярджаецца.

У Следчым камітэце крымінальная справа ў дачыненні да Паўла Белага не распачыналася, паведаміў БелаПАН начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК Павел Траулька. У КДБ Беларусі гэтыя звесткі не каментуюць.

Звесткі пра арышт «камерсанта» і «любімага хакеіста Аляксандра Лукашэнкі» Паўла Белага распаўсюдзіў інтэрнэт-рэсурс «Беларускі партызан» са спасылкай на «крыніцы, годныя даверу».

«Бізнесмен быў арыштаваны ў Мінску сярод белага дня ў сваім офісе супрацоўнікамі КДБ пры падтрымцы байцоў атрада „Альфа“. Яго абвінавачваюць у адмыванні грошай і нелегальным пераводзе за мяжу 6 млн. долараў»,

— піша інтэрнэт-рэсурс. Як сцвярджаюць крыніцы «Беларускага партызана», «некаторы час таму Павел Белы пасварыўся з сынам прэзідэнта Віктарам, паміж імі нібыта адбылася бойка. Пасля гэтага праверкай дзейнасці бізнесмена заняўся КДБ».

Адзначаецца таксама, што Павел Белы «будаваў шматпавярховыя дамы ў Мінску». «Самы вядомы яго праект — гэта шматпавярхоўкі ў Першамайскім раёне. Ён атрымліваў выдатныя месцы ў горадзе пад будаўніцтва дзякуючы сваёй блізкасці да прэзідэнта», — піша «Беларускі партызан».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?