З «Советской Белоруссіі» карэспандэнт «Нашай Нівы» даведаўся, што 30 сакавіка ад 10.00 да 11.00 міністр абароны Юрый Жадобін праводзіць прамую тэлефонную лінію.
Мы вырашылі высветліць у чыноўніка, чаму журналістаў і грамадскіх дзеячаў непрызыўнога ўзросту абвінавачваюць ва ўхіленні ад прызыву на вайсковую службу. І па гэтай прычыне не выпускаюць за мяжу.
Датэлефанавацца да Юрыя Жадобіна было нялёгка. Калі ж на другім канцы дрота пачулася: «Міністр абароны слухае…», папрасілі яго патлумачыць сітуацыю.
Пасля агучанага пытання мужчынскі голас папрасіў хвілінку пачакаць. А праз некалькі секунд у слухаўцы пачуліся кароткія гудкі.
Магчыма, абрыў на лініі? Набіраем нумар яшчэ і яшчэ. З разу дзясятага адказаў міністр Жадобін. Зноў задаём пытанне. Але ў слухаўцы пайшлі кароткія гудкі:
Тэлефанаваць трэці раз міністру абароны з нязручным пытаннем мы не сталі.