Памер консульскага збору, неабходнага для афармлення некаторых тыпаў амерыканскіх неіміграцыйных віз, з 13 красавіка некалькі ўзрасце.

Паводле амерыканскіх СМІ, кошт самых папулярных турыстычных віз у ЗША павялічыцца прыкладна на 15% — з $140 да $160. Віза, неабходная для ўезду ў краіну спартоўцам, дзеячам культуры і некаторым іншым катэгорыям, падаражэе са $150 да $190.

Нагадаем, што ў Мінску, з-за дыпламатычнага канфлікту, звычайным грамадзянам аформіць амерыканскую візу немагчыма, і трэба звяртацца ў консульствы ў Вільні, Варшаве, Маскве, Санкт-Пецярбургу ці Кіеве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?