Беларусь пацвярджае гатоўнасць прадаць ААТ «Беларуськалій» мінімум за $30 млрд, заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях прыватызацыі. «Мы вызначылі цану, сёння яна звыш $30 млрд. З ёй пагадзіліся многія міжнародныя фінансавыя інстытуты», — сказаў ён.

«Сёння гаворым аб тым, што мы не супраць прыватызацыі нават такога стратэгічнага прадпрыемства, як „Белкалій“, які прыносіць нам у лепшыя гады да $3 млрд даходаў у краіну. Мы не супраць», — сказаў Лукашэнка. Ён нагадаў, што цана вызначана, і цяпер яна складае звыш $30 млрд. «Нас народ за гэта папракнуў? Не. Мы яго прадалі? Не, бо мы паставілі нармальную цану, з якой пагадзіліся многія міжнародныя фінансавыя інстытуты», — адзначыў ён. «Але тым, хто хацеў прыватызаваць наша прадпрыемства «Белкалій» і быў гатовы плаціць толькі $15 млрд., я ім сказаў: «Да пабачэння, ідзіце», — дадаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?