Легкавы аўтамабіль збіў падлетка на нерэгуляваным пешаходным пераходзе на вуліцы Ляшчынскага ў Мінску.

Вадзіцель з месца здарэння ўцёк. ДТЗ адбылося ў чацвер каля 20.00. Школьнік пераходзіў праезную частку па пешаходным пераходзе, дзе на яго наехаў аўтамабіль, магчыма, «Мазда» серабрыстага колеру. 14-гадовы падлетак сам дайшоў дадому, пазней бацькі адвезлі яго ў шпіталь.

ДАІ просіць усіх, хто ведае пра ДТЗ, патэлефанаваць на лінію 102 або ў аператыўна-дзяжурную службу ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама па тэлефоне 222-17-17.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?