Яшчэ ў аўторак сталічныя даішнікі паўгадзіны ганяліся па цэнтры горада за ліхачом. Кіроўца чорнага «Мэрсэдэса» разагнаўся да 130 км/г і, не звяртаючы ўвагі на патрабаванні спыніцца, імчаўся па галоўных праспектах, выязджаючы на ходнікі, сустрэчную паласу. Выскачыўшы на МКАД, аўто адарвалася ад ДАІ.

Як высветлілася, у чацвер днём машыну знайшлі на вуліцы Герасіменкі і эвакуявалі на штрафстаянку. Аказалася, што ўладальнік «Мэрсэдэса» цяпер знаходзіцца ў Расіі і з ім па тэлефоне ўжо звязаліся супрацоўнікі міліцыі.

«Мужчына паведаміў, што прадаў аўтамабіль малазнаёмаму чалавеку без адпаведнага афармлення здзелкі. Намі ўстаноўлена, што апошнім часам на «Мэрсэдэсе» ездзілі некалькі чалавек, — распавёў «КП» Яўген Сачак, супрацоўнік прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкама.

Цяпер міліцыя правярае, хто канкрэтна быў за рулём чорнага «Мэрсэдэса», калі яго пераследвала 6 экіпажаў ДАІ. Як толькі кіроўца будзе знойдзены, яму пагражае салідны штраф і пазбаўленне правоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0