«Паводле лекара шпіталя, стан Сяргея здавальняючы. Адносна яго працягваюць учорашнюю схему лячэння — парэнтэральнае кармленне. Гэта калі праз катэтар уводзяць фізраствор, глюкозу, амінакіслоты, іншыя прэпараты, каб падтрымаць арганізм.
Лекар кажа, што лячэнне ідзе нармальна, капаюць яму па 8–9 гадзінаў запар. Але сам Сяргей па-ранейшаму ад галадоўкі не адмовіўся. Кропельніцу яму ставяць, прывязаўшы да ложка, як і раней. Больш падрабязнасцяў лекар не паведаміў, размова была праз тэлефон», — расказала Алена Каваленка.

Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка асуджаны на 2 гады і месяц за парушэнне адбыцця «хіміі» за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску. З сярэдзіны снежня з перапынкам на 20 дзён Сяргей Каваленка трымае галадоўку супроць прысуду.

26 сакавіка Сяргея Каваленку перавялі з рэспубліканскага турэмнага шпіталя на «Валадарцы» ў псіхіятрычны шпіталь пры калоніі «Віцьба-3».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?