Беларускія ўлады не звярталіся ў структуры Саюзнай дзяржавы з просьбай абмежаваць выезд за мяжу некаторых грамадзянам, пазбаўленым гэтага права ў Беларусі. Гэта вынікае з заявы дзяржаўнага сакратара СД Рыгора Рапоты на прэс-канферэнцыі ў Мінску 30 сакавіка.

«Асабіста да мяне ніхто не звяртаўся з прапановамі падобнага роду, таму што гэта разглядаецца як суверэнная права кожнай дзяржавы — рэгуляваць уезд і выезд грамадзян у трэція краіны», — заявіў Рапота.

Паводле яго слоў, ніякімі дамовамі ў рамках Саюзнай дзяржавы «гэта ніяк не рэгулюецца». «У нас рэгулюецца толькі ўзаемнае перасячэнне мяжы. Рэгуляванне заключаецца ў тым, што яно ніяк не рэгулюецца (на дзяржмяжы паміж Беларуссю і Расіяй адсутнічае памежны кантроль. — БелаПАН.). Проста адсутнічае рэгулятар. Усё астатняе не ўваходзіць у сферу нашай кампетэнцыі», — сказаў Рапота.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?