У пятніцу ў Варшаве адбыўся ўрачысты з’езд выпускнікоў стыпендыяльнай праграмы польскага ўрада імя Кастуся Каліноўскага з нагоды шостых угодкаў праграмы.

Ва ўрачыстасцях узялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва Варшаўскага ўніверсітэта, МЗС Польшчы, паслы краінаў ЕС, а таксама былы прэм’ер-міністр Польшчы Казімеж Марцінкевіч ды лідар руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

Менавіта Марцінкевіч і Мілінкевіч разам з рэктарамі шэрагу польскіх ВНУ урачыста падпісалі 30 сакавіка 2006 года дэкларацыю аб стварэнні праграмы імя Каліноўскага для беларускіх студэнтаў, якія з-за пераследу ўладаў не могуць атрымаць вышэйшую адукацыю ва ўласнай краіне.

«Мы ўдзячныя польскаму народу за дапамогу і спрыянне беларусам у цяжкія часы няволі і верым, што грамадзянская адказнасць еўрапейскіх беларусаў дазволіць накіраваць курс разьвіцця нашай Бацькаўшчыны ў еўрапейскае рэчышча», — сказаў Аляксандр Мілінкевіч.

У межах праграмы Каліноўскага (найбуйнейшай у Еўропе праграмы дапамогі маладым беларусам) у розных ВНУ Польшчы вучыліся і працягваюць атрымліваць адукацыю больш за 600 беларусаў, што пацярпелі ад палітычнага пераследу. Адукацыя для іх бясплатная, выплачваюцца таксама стыпендыі, аплачваецца страхоўка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?