Пасяўная кампанія ў Беларусі пройдзе пад кантролем органаў унутраных спраў. Паводле звестак упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС,

каб не дапусціць крадзяжоў у сельскагаспадарчых арганізацыях, праваахоўнікі вывучаюць умовы захоўвання ядахімікатаў, сельгастэхнікі, запчастак, гаруча-змазачных матэрыялаў, насення.
Міліцыянты правяраюць якасць нясення службы вартавой аховай сельгаспрадпрыемстваў.

«Такая падвышаная ўвага невыпадковая, — адзначае старшы інспектар галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Дзяніс Пячура. — Толькі за студзень-люты гэтага года па фактах неналежнай арганізацыі працы па захаванасці маёмасці вынесена амаль 3 тысячы заўваг адпаведным службовым асобам. Больш за 300 кіраўнікоў, якія не ліквідавалі наяўныя парушэнні, прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці».

Сёлета зарэгістравана больш за 60 крымінальна карных учынкаў, звязаных з крадзяжамі з сельгаспрадпрыемстваў ядахімікатаў, сельгастэхнікі, запчастак, гаруча-змазачных матэрыялаў, насення.

Так, двое раней судзімых за крадзяжы мужчынаў двойчы бесперашкодна вынеслі з машынна-трактарнага парку ў Нясвіжскім раёне 140 і 80 літраў дызпаліва. Трэцяя спроба аказалася няўдалай — 10 студзеня 2012 года ў момант крадзяжу гаручага іх затрымаў вартаўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?