У раскладзе авіярэйсаў паміж Мінскам і Масквой сёння раніцай узніклі збоі, паведамілі БелТА ў даведачнай службе Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

«Адмененыя два ранішнія рэйсы „Белавія“. У 7.00 з Мінска ў Маскву і ў 10.35 з Масквы ў Мінск, —
паінфармавалі ў даведачнай службе аэрапорта. — Пасажыры першага адмененага рэйса змаглі вылецець у Маскву ў 9.00, прыбыццё пасажыраў другога адмененага рэйса чакаецца ў Мінск, а 12.40».

Затрымаўся і рэйс з Масквы ў Мінск кампаніі «Аэрафлот». Самалёт з Масквы вылецеў у 10.55 са спазненнем на 1 гадзіну 15 хвілін.

Як паведамілі ў «Белавія», прычынай збояў у графіку палётаў сталі дрэнныя ўмовы надвор’я ў Маскве.

* * *

Нагадаем, на пачатку тыдня між кампаніямі «Белавія» і «Аэрафлот» адбыўся канфлікт, які выклікаў адмену шэрагу рэйсаў між Мінскам і Масквой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0