Паводле звестак БелаПАН, у Беларусі 1 красавіка магчымае другое сёлета падаражэнне аўтамабільнага паліва. Цэны ўздымуюцца на 3–5%.

Інфармацыі аб падаражэнні на сайце канцэрна «Белнафтахім» няма, не ведаюць аб іх на аўтазаправачных станцыях розных сетак, з якімі звязваўся БелаПАН. Аператары гавораць, што пра падобныя навіны яны даведваюцца апошнімі.

Першы раз сёлета аўтамабільнае паліва падаражэла 14 сакавіка. Цэны павялічыліся ў сярэднім на 5% і склалі: бензін Нармаль-80 — 5.400 рублёў за літр (+300, ці 5,6%), Аі-92 — 6.000 (+300, ці 5,3%), Аі-95 — 6.450 (+350, ці 5,7%), дызпаліва — 6.600 (+300, ці 4,8%).

Перагляд цэн «Белнафтахім» растлумачыў «ростам каціровак кошту нафты ў сакавіку 2012 года ў параўнанні са снежнем 2011 года на 17%», а таксама неабходнасцю «паэтапнага збліжэння цэн на тавары ў краінах Мытнага саюза і павышэння эфектыўнасці работы беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў».

У 2011 годзе кошт паліва павышалася 3 сакавіка (у сярэднім на 5%), 31 сакавіка (на 10%), 24 мая (на 20%), 7 чэрвеня (на 30%), 21 ліпеня (на 3%), 20 жніўня (на 3%), 14 верасня (на 3%), 1 кастрычніка (на 5%), 16 кастрычніка (бензін — на 3%, дызпаліва — на 5%), 10 лістапада (бензін — на 3,5%, дызпаліва — на 7%) і 3 снежня (на 10%). 9 чэрвеня па запатрабаванні Аляксандра Лукашэнкі, якое прагучала на наступны дзень пасля масавай акцыі мінскіх аўтамабілістаў «Стоп-бензін», цэны былі зніжаны на 13–22%.

За 2011 год Нармаль-80 падаражэў у 2,4 раза, Аі-92 — у 1,99 разу, Аі-95 — у 1,88 раза, дызельнае паліва — у 2,44 раза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?