31 сакавіка ў Мінску быў урачыста адкрыты помнік святой праведнай Соф’і Слуцкай.
Ён стаіць на тэрыторыі аднайменнага праваслаўнага прыходу ў Мінску (раён пл. Казінца ў Курасоўшчыне).
Урачыстае адкрыццё помніка наведалі міністр культуры Павал Латушка і Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, патрыяршы экзарх усяе Беларусі. Больш за сотню вернікаў слухалі ўрачысты малебен.

Скульптура мае вышыню больш за тры метры, яна ўсталяваная ля ўваходу ў храм. Аўтар помніка — выпускнік мастацкага факультэта Акадэміі мастацтваў Міхаіл Інькоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?