Суд абраў у якасці меры стрымання заключэнне пад варту для Аляксандра Кулагіна, які падазраецца ў забойстве ў Бранску дзевяцімесячнай Ані Шкапцовай. Таксама бранскі суд арыштаваў маці забітай дзяўчынкі.

Па словах суддзі, яна арыштаваная па падазрэнні ў пасобніцтве забойству да 30 мая.

На момант затрымання Святлана Шкапцова падазравалася ў забойстве, цяпе падазраецца ў пасобніцтве.

Забойства дзяўчынкі ў Бранску выклікала вялікі грамадскі рэзананс.

Дзіця шукалі ад 11 сакавіка, яе маці заявіла, што Аню выкралі. У ноч на пятніцу следчыя заявілі, што дзяўчынка памерла ад пабояў сужыцеля маці Кулагіна ў пачатку сакавіка.
Мужчына быў затрыманы і ўжо прызнаўся ў зробленым.

Раней у пятніцу

Аляксандр Кулагін, прызнаўся ў забойстве дзяўчынкі, пагадзіўся паказаць месца пахавання парэшткаў дзіцяці.

На афіцыйным сайце Следчага камітэта Расіі

Кулагін згадваецца як «бацька» забітага дзіцяці. Раней яго называлі «сужыцелем маці»
загінулай дзяўчынкі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?