Дэпутат Вярхоўнай рады ад Партыі рэгіёнаў Рынат Ахметаў узначаліў спіс самых багатых людзей Украіны па версіі часопіса «Фокус».

Спіс склалі 18 мільярдэраў і 182 мільянеры ў даляравым эквіваленце.

Па стане на сакавік 2012 года часопіс ацаніў багацце Ахметава ў $18,66 мільярда, тады як па дадзеных на сакавік 2011 года яго маёмасць ацэньвалася выданнем у $15,59 мільярда.

У першую дзясятку самых багатых людзей таксама ўвайшлі прэзідэнт групы кампаній «Смарт Холдынг» Вадзім Навінскі ($4,373 мільярда), саўладальнікі "Прыватбанка" Ігар Каламойскі і Генадзь Багалюбаў (па $4,19 мільярда), уладальнік Group DF Дзмітрый Фірташ ($2,83 мільярда).

Паводле падлікаў рэйтынгу, 2

00 самых багатых людзей Украіны разам маюць $85,2 мільярда.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?