Гульня «Дынама» (Мінск) і «Славіі» (Мазыр) скончылася перамогай сталічнай каманды — 3:1. Хоць «Славія» намаганнямі Страхановіча лік адкрыла.

Праўда, потым Драгун, Паліцевіч і Пласконны даказалі, што іх каманда мацней.

Пасля двух тураў табліцу ўзначальвае «Мінск», маючы 6 пунктаў, у «Дынама» і «Гомеля» — па 4. «Славія», як і «Брэст» з «Тарпеда-БелАЗ», пакуль пунктаў не мае.
Наступны тур адбудзецца ў пятніцу. У цэнтральнай сустрэчы спаткаюцца «Мінск» і «Дынама».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?