Белстат апублікаваў падрабязную статыстыку па імпарту замежнай прадукцыі ў студзені 2012 года. Кожны від тавараў — ад скураных ботаў да корма для сабак — прыведзены з указаннем аплачанай цаны. «Наша Ніва» звярнула ўвагу на некаторыя цікавыя лічбы. Варта нагадаць, што

набыты тавар беларускія прадпрымальнікі мусяць размытніць, давезці да сваёй крамы, устанавіць нацэнку… — і ў выніку атрымаць кошт, у некалькі разоў большы за пачатковы.

Жывы тавар

Пачнем з кароваў. Хоць іх і не прадаюць у крамах, уладальнікам падворкаў гэтая інфармацыя будзе дарэчнай. Як вынікае са справаздачы, у студзені Беларусь купіла «141 штуку», сярэдняй вагой 600 кг. Сярэдні кошт кожнай вагаўся ад $2 170 за літоўскую карову да $4480 за расійскую.

А вось свінні, што лагічна, у некалькі разоў таннейшыя. З 240 асобінаў больш за палову прывезлі з Даніі. Кожная 60-кілаграмовая «дзюдзя» каштавала ў сярэднім $1080.

Калі казаць пра мяса, то за месяц у краіну было імпартавана 5 тысяч тон свініны. Амаль палова — з Польшчы, па 22 000 рублёў за кілаграм.

Замарожанай ялавічыны навезлі 60 тон, прычым амаль усё мяса прыехала ў Беларусь з Літвы. Стартавы кошт кілаграма — 32 000 рублёў.

Кветкі жыцця

Многія лічаць, што свежыя ружы прывозяцца ў Беларусь перадусім з Галандыі цэлы год. Насамрэч у студзені палова ад колькасці гэтых кветак было прывезена з Калумбіі (250 тысяч ружаў). Сярэдні кошт кожнай складаў… 4700 рублёў! Зрэшты, галандскія ружы нават крыху танней, па 4630 рублёў за кожную ружу. А вось прадаюцца як мінімум у чатыры-пяць разоў даражэй.

Гваздзікі ж завозяцца пераважна з той самай Калумбіі, па 1960 рублёў за штуку, а хрызантэмы — з Галандыі, па 5200 рублёў.

Салодкае жыццё

Пяройдзем да садавіны і гародніны. Студзень — зусім неспрыяльны месяц для таго, каб спажываць айчынную прадукцыю, таму беларусы вымушаныя пераплачваць за замежны тавар. Па якім кошце ён прывозіцца ў Беларусь?

Агуркі ехалі да нас перадусім з Іспаніі. Яны завозіліся ў студзені па 10 700 рублёў за кілаграм.
А вось з іспанскімі памідорамі (па 12 000 рублёў за кілаграм), якія займалі палову рынку, канкуравалі таматы з Турцыі (10 800 рублёў) і з Марока (12 300 рублёў).

Для таго, каб завезці ў Беларусь бананы, іх спачатку імпартуюць у Расію. Таму вызначыць, колькі насамрэч бананаў прыехала з Эквадору, а колькі з Бразіліі — складана. Аднак сярэдні кошт кілаграма вылічыць можна — 6400 рублёў. Роўна столькі ж каштавалі і апельсіны (іх завозілі з Егіпта). Трохі больш, 7000 рублёў за кілаграм маглі б каштаваць мандарыны, калі б траплялі адразу на прылаўкі крамаў. Рынак гэтых фруктаў падзелены паміж Іспаніяй і Італіяй прыкладна ў роўных долях.

Свежы малдаўскі вінаград абыходзіўся імпарцёрам па 4850 рублёў за кілаграм, а польскія яблыкі — па 3400 рублёў.

Знешні выгляд

Яшчэ адна цікавая катэгорыя — адзенне і абутак. Колькі каштуе кітайскі шырспажыў на мяжы па кожнай катэгорыі, вылічыць няпроста. Напрыклад, у статыстыцы разам ідуць і курткі, і паліто, не даючы магчымасці пралічыць іх асобна. Аднак некаторыя віды адзення ўсё ж ёсць. Напрыклад,

майкі і фуфайкі завозяцца па 27 тысяч рублёў за кожную,
пераважна з… Літвы.

А вось «швэдры, пуловеры, кардыганы» каштуюць у сярэднім 73 тысячы рублёў. Тут у лідарах Расія. Бангладэш і Кітай даганяюць яе толькі супольнымі намаганнямі.

Станікі (перадусім расійскія) каштуюць 11 000 рублёў, а гальштукі — 29 тысяч рублёў (іх завозілі з Польшчы і Кітая).

І пару словаў пра абутак.

Пара высокіх кітайскіх скураных ботаў у студзені каштавала ў сярэднім 245 тысяч рублёў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?