Пры рэканструкцыі будынка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета выяўлены грубыя парушэнні. Аб гэтым заявіў старшыня Камітэта дзяржкантролю Зянон Ломаць 13 сакавіка на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, на якім разглядаўся ход выканання Праграмы рэканструкцыі і тэхнічнага перааснашчэння дзяржаўных тэатраў Рэспублікі Беларусь на 2004‑2010 гады.

«Вельмі грубыя парушэнні маюць месца ў рабоце дырэкцыі па рэканструкцыі тэатра оперы і балета», — сказаў ён.

Паводле слоў Зянона Ломаця, умяшанне Камітэта дзяржкантролю дало магчымасць дзяржаве зэканоміць 260 тыс. еўра на тэндэры па закупцы сцэнічнага абсталявання для тэатра. Акрамя таго, ёсць парушэнні заканадаўства ў праведзеным тэндэры на пастаўку гэтаму тэатру дзвярэй. «Перамагла абсалютна незразумелая падстаўная фірма», — сказаў ён. Цяпер ідзе праверка гэтай аперацыі.

У сувязі з гэтым прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі адзначыў, што сёння ў канцэрне «Беллеспаперапрам» дастаткова прадпрыемстваў, якія маюць серыйную тэхналогію, празрыстую спецыфікацыю і калькуляцыю. Звяртаючыся да міністра культуры Уладзіміра Мацвейчука, прэм’ер‑міністр сказаў, што на рэканструкцыю дзяржаўнага тэатра можна было «прыцягнуць беларускага вытворцу, які зрабіў бы любыя дзверы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?