Пастановай Савета міністраў ад 29 сакавіка 2012 года № 281 устаноўлены новыя памеры платы для навучэнцаў за карыстанне інтэрнатам дзяржаўных устаноў адукацыі, паведаміла прэс-служба ўрада.

Раней плата вызначалася пэўным каэфіцыентам да базавай велічыні. Як паведамлялася, 1 красавіка базавая велічыня павялічылася з 35 тыс. да 100 тыс. рублёў.

Новым рашэннем з 1 красавіка ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі плата складзе 0,16 базавай велічыні, ці 16 тыс. рублёў (раней 14 тыс.); сярэдняй спецыяльнай адукацыі — 0,28 базавай велічыні, ці 28 тыс.(24,5 тыс.); ва ўстановах вышэйшай адукацыі ў інтэрнаце 1 катэгорыі — 1,2 базавай велічыні, ці 120 тыс.(105 тыс.); 2 катэгорыі — 0,8 базавай велічыні, ці 80 тыс. (70 тыс.); 3 катэгорыі — 0,4 базавай велічыні, ці 40 тыс. рублёў. (35 тыс.).

Інтэрнат 1 катэгорыі — у блоку ёсць пакоі, санвузел, кухня; 2 катэгорыі — у блоку ёсць пакоі, санвузел, кухні агульнага карыстання на паверсе; 3 катэгорыі — ёсць пакоі і агульнага карыстання кухні, санвузлы, душавыя памяшканні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?