Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла выступіла з заяваю адносна выступу дзеяча беларускай эміграцыі ў Бельгіі ў эфіры тэлеканалу «Белсат».

1 красавіка на тэлеканале «Белсат» у перадачы «Аб’ектыў» дзеяч беларускай дыяспары ў Бельгіі Зміцер Піменаў заявіў, што ён выступае за ўвод ў Беларусь войскаў НАТО, і што гэтае пытанне нібыта разглядаецца ў штаб-кватэры НАТО. З кантэксту вынікала, што да гэтага мае дачыненне Рада БНР.

«Як Старшыня Рады афіцыйна заяўляю, што ўсё сказанае з’яўляецца выключна асабістым меркаваннем спадара Піменава.

Нідзе, ніколі і не з кім Рада БНР не абмяркоўвала магчымасць уводу ў Беларусь замежных войскаў — ні НАТО, ні чых-небудзь іншых.

Рада БНР перакананая, што ўсталяванне дэмакратыі ў Беларусі магчымае толькі рукамі самога беларускага народу, і толькі ён мае права вырашаць уласны лёс.

Разам з тым Рада БНР перакананая, што выбары ў Беларусі павінны адбыцца пры ўдзеле не толькі незалежных беларускіх, але і самага шырокага кола міжнародных назіральнікаў.

Івонка Сурвіла, Старшыня Рады БНР».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?