Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыт у Строчыцах 8 красавіка запрашае прыняць удзел у музейным мерапрыемстве «Вербніца», якое пачнецца, а 13-й гадзіне і працягнецца да 14.30.

У праграме:

— майстар-клас па ўпрыгожванні галінак вярбы;

— асвяшчэнне галінак вярбы падчас святочнага набажэнства ў помніку народнай архітэктуры Пакроўскай царкве XVIII ст.;

— удзел у абрадзе асвячэння вярбой агародаў разам з гаспадарамі музейных сядзіб;

— знаёмства з традыцыямі святкавання Вербнай нядзелі і роспісам пісанак.

Кошт квіткоў для дарослых і навучэнцаў ВНУ- 8 000 руб., навучэнцаў ССНУ і вучняў — 4000 руб., дзеці дашкольнага ўзросту — бясплатна.

За дадатковую плату: наведванне карчмы, набыццё сувеніраў ад Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.

Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 18.20. Каса працуе з 10.00 да 17.30.

Шаноўныя наведвальнікі! Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна з пагоднымі ўмовамі. Свята «Вербніца» адбудзецца пры любым надвор’і!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?