Амерыканскі тэлеканал ABC палічыў рэкламны ролік парфумы Truth or Dare з Мадонай у галоўнай ролі занадта сэксуальным.

Канал адмовіўся трансляваць гэта відэа да тых часоў, пакуль яго не адрэдагуюць належным чынам. «ABC разгледзеў ролік і вярнуў яго назад са спісам неабходных змен, — паведаміў прадстаўнік кампаніі. — На іх думку, неабходна павялічыць бюстгальтар пры дапамозе спецыяльных лічбавых праграм, каб ён больш закрываў грудзі. Яе карсэт трэба зрабіць больш доўгім, каб прыкрыць ягадзіцы». Зрэшты, нават з такімі зменамі канал гатовы трансляваць рэкламны ролік толькі ў вячэрні час, пасля 9 гадзіны.

Нагадаем, нядаўна новы кліп Мадоны «Girl Gone Wild» не прайшоў цэнзуру сэрвісу YouTube: цэнзары палічылі відэашэраг «празмерна сэксуальным», і камандзе Мадоны прыйшлося ствараць «больш сціплую» версію для размяшчэння на YouTube.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?