Крыж неслі вернікі рознага веку.

Крыж неслі вернікі рознага веку.

Прыпынак з малітвай і разважаннем у мястэчку.

Прыпынак з малітвай і разважаннем у мястэчку.

Крыж нясуць дзяўчаты-скаўты.

Крыж нясуць дзяўчаты-скаўты.

Хрыстос упаў.

Хрыстос упаў.

Жаўнеры здзіраюць вопратку з Хрыста.

Жаўнеры здзіраюць вопратку з Хрыста.

Хрыста здымаюць з крыжа.

Хрыста здымаюць з крыжа.

Вернікі парафіі Апостала Андрэя прадставілі апошнія гадзіны пакутаў Ісуса Хрыста. Традыцыя падобных інсцэніровак сягае сваімі каранямі ў ХІІ стагоддзе. У Беларусі такі Крыжовы шлях адбываецца на мінскай Кальварыі і на гарадзенскіх вуліцах. У Лынтупах тэатралізаваны Крыжовы шлях адбываецца ўжо пяты раз.

«Містэрыя — гэта больш, чым тэатр. Містэрыя — на мяжы паміж тэатрам і літургіяй. Акторы не размаўляюць, яны прадстаўляюць тое, што адбываецца. Такім чынам увесь час захоўваецца атмасфера таямніцы, чагосьці глыбокага, да чаго трэба даспець, каб зразумець» — тлумачыць лынтупскі пробашч ксёндз Павел Кнурэк.

Каля трохсот чалавек — жыхароў Лынтуп, а таксама гасцей з навакольных вёсак і мястэчак — рушылі працэсіяй ад касцёла па местачковай вуліцы. Драўляны крыж наперадзе калоны неслі па чарзе — і малыя, і старыя, і мужчыны, і жанчыны. Частку шляху крыж неслі дзяўчаты са скаўцкай суполкі, што дзейнічае пры касцёле.

Падчас прыпынкаў (гэтак званых стацый) крыж узнімалі, а вернікі станавіліся на калені. Праз гукаўзмацняльную апаратуру гучала адмыслова падабраная музыка і малітвы-разважанні, прымеркаваныя да кожнай са стацый. Па традыцыі, Крыжовы шлях налічвае чатырнаццаць стацый.

Ад восьмай стацыі Крыжовы шлях адбываўся ў выглядзе тэатралізаванай пастаноўкі-містэрыі. Дзеі разгортваліся на вяршыні пагорка, а вернікі назіралі за ім і маліліся воддаль у нізіне. Яны маглі бачыць цяжкі шлях з падзеннямі, зняццё вопраткі, укрыжаванне, смерць і пахаванне…

Пасля сумных карцінак Шляху на агляд вернікаў вынеслі вялізны абраз Уваскрослага Хрыста. Бо пасля Укрыжаванне было Уваскрасенне — Перамога над смерцю і злом…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?