Што мяне нечакана ўразіла ў сувязі з крытычным (перадсьмяротным) станам галадоўніка Сяргея Каваленкі — гэта словы арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча,
сказаныя на прэсавай канфэрэнцыі (калі толькі яны правільна перададзены журналістам): «З пункту гледжаньня сацыяльнага навучаньня касьцёлу, кожны чалавек павінны клапаціцца аб сваім здароўі. І касьцёл не падтрымлівае такой акцыі, як галадоўка».

У гэтым стане, калі чалавек, што памірае за праўду, справядлівасьць і ідэю, знаходзіцца ўжо на мяжы жыцьця, арцыбіскуп не знайшоў словаў жалю і суцяшэньня, акрамя як суха працытаваць рацыянальную пазыцыю Касьцёла, якая прагучэла, нібы прыгавор (што, безумоўна, спадабаецца рэжыму ўлады як дазвол на зьнішчэньне Каваленкі).

Як католік я не крытыкую арцыбіскупа, але ведаю, што жаль ёсьць найвялікшая любоў.

25 -га Сакавіка ў Дзень Волі Беларуская Праваслаўная Аўтакефальная Царква ў Нью-Ёрку малілася за Беларускі народ, за здароўе і вызваленьне зь вязьніцы Сяргея Каваленкі, які не зрабіў ніякага злачынства. Службу праводзіў япіскап Нью-Ёрскі і Віленскі Серафім.

Ляўдэтур Езус Хрыстус!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?