У Беларусі іншагароднім навучэнцам і студэнтам будзе аказвацца матэрыяльная дапамога на праезд дадому ў любыя дні тыдня. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 28 сакавіка 2012 года № 274, паведамілі ўпрэс-службе беларускага ўрада.
Згодна з зацверджаным у пастанове Палажэннем аб парадку аказання матэрыяльнай дапамогі на праезд маючым патрэбу навучэнцам і студэнтам дзяржаўных устаноў
Да маючых патрэбу навучэнцаў і студэнтаў адносяццаіншагароднія навучэнцы і студэнты, сярэднедушавы даход сем’яў якіх па аб’ектыўных прычынах ніжэйшы за найбольшую велічыню бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, зацверджанага ўрадам Беларусі, за два апошнія кварталы.
Рашэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі на праезд, а таксама аб яе памеры прымаецца пастаянна дзеючай камісіяй па аказанню матэрыяльнай дапамогі на праезд. Такія камісіі створаны ў кожнай навучальнай установе. Іх узначальвае кіраўнік установы адукацыі. У склад камісіі ўваходзяць намеснікі кіраўніка і кіраўнікі структурных падраздзяленняў установы адукацыі, прадстаўнікі пярвічных прафсаюзных організацый навучэнцаў і студэнтаў, органаў самакіравання і іншыя работнікі ўстановы адукацыі.
Для атрымання матэрыяльнай дапамогі на праезд навучэнцы і студэнты падаюць у камісію заяву. Да заявы таксама прыкладаюццазвесткі аб даходах кожнага члена сям’і навучэнца (студэнта) за апошнія 12 месяцаў; праязныя дакументы за папярэдні месяц. Установа адукацыі павінна запытаць (або навучэнец можа прадаставіць сам) даведку арганізацыі, якая ажыццяўляе эксплуатацыю жыллёвага фонду, або даведку сельскага (пасялковага) Савета дэпутатаў аб месцы жыхарства і складзе с’ямі. Пры вызначэнні сярэднедушавога даходу сям’і навучэнца (студэнта) у складзе сям’і ўлічваецца: для навучэнца, які не знаходзіцца ў шлюбе, — маці і бацька, дзеці, якія знаходзяцца на іх утрыманні, што не дасягнулі 18 гадоў, а таксама дзеці старэйшыя за 18 гадоў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю, спецыяльную,
Выплата матэрыяльнай дапамогі на праезд праводзіцца ў парадку і ў тэрміны, устаноўленыя ва ўстанове адукацыі для выплаты стыпендыі.