Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў польскім СМІ, што ўлады Беларусі працягнулі тэрмін дзеяння візаў польскім ксяндзам, якія служаць у краіне, але не сказаў, на які тэрмін.

Польскія журналісты мяркуюць, што ў выпадку 14 ксяндзоў візы падоўжылі на паўгода, што з’яўляецца стандартнай практыкай уладаў Беларусі. У адносінах да чатырох ксяндзоў, да якіх улады мелі прэтэнзіі за служэнне імшы выключна на польскай мове, візы былі падоўжаныя на тры месяцы, пішуць польскія СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?