Беларускаа Дар’я Домрачава выйграла спрынт на спаборніцтвах «Прыз губернатара Цюменскай вобласці» па біятлоне, што прайшоў сёння ў абласным цэнтры.Другое месца заняла нарвежка Сінове Салемдал. Бронза — у прадстаўніцы Расіі Анастасіі Загаруйка.
1. Дар’я Домрачава (Беларусь) — 26.00,6 (1)
2. Сіновве Солемдал (Нарвегія) — 28,9 (2)
3. Анастасія Загаруйка (Расія) — 43,8 (1).
4 красавіка ў Цюмені, дзе ўчора разбіўся пасажырскі самалёт (загінула больш за 30 чалавек), пройдзе гонка пераследу. Прыз — спаборніцтваў аўтамабіль Toyota RAV4 і яго грашовы эквівалент (25 тыс. еўра).
А 7 красавіка беларуска возьме ўдзел у гонцы чэмпіёнаў у Маскве.