Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч запатрабаваў узмацніць кантроль за выкананнем мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі.
Адпаведнае патрабаванне ён агучыў сёння на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна, дзе разглядаўся ход выканання даручэнняў Лукашэнкі і ўрада аб навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторыі населеных пунктаў у гэтым годзе.

«Трэба проста мовіць, не ўсе населеныя пункты знаходзяцца ў належным стане. Гэта датычыцца і нашых аўтамабільных трас, усё, што звязана з прыдарожнымі палосамі і палосамі адчужэння чыгункі, — канстатаваў кіраўнік урада. — У кепскім стане знаходзяцца аўтазапраўкі».

Міхаіл Мясніковіч даручыў актывізаваць работу па навядзенні парадку на зямлі. «Наперадзе рэлігійныя святы, і гэтаму трэба надаць асаблівую ўвагу, прывесці ў парадак могілкі», — дадаў ён. Прэм’ер-міністр папрасіў таксама звярнуць увагу наконт ліквідацыі несанкцыянаваных звалак, як бытавых, так і будаўнічых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?