Беларускае грамадскае аб’яднанне экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў правядзе 27–28 верасня 2012 года першы з’езд экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў,
паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня гэтай арганізацыі Мікалай Чырскі.

У рабоце з’езда, які сімвалічна пачне сваю работу ў Сусветны дзень турызму, прымуць удзел экскурсаводы, гіды-перакладчыкі, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў, метадысты і практыкі экскурсійнай справы.

«На гэтым з’ездзе мы абмяркуем пытанні падрыхтоўкі экскурсаводаў. Цяпер яна вядзецца ў рэспубліцы ў недастатковай ступені, асабліва на рэгіянальным узроўні, — адзначыў старшыня грамадскага аб’яднання. — У прыватнасці разгледзім пытанне падрыхтоўкі экскурсаводаў, якія вядуць экскурсіі на беларускай мове, а таксама праблемы, звязаныя з перападрыхтоўкай і павышэннем кваліфікацыі спецыялістаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?